На просьбу Katsiaryna Holzapfel-Varazhun, як і абяцаў, пішу свае меркаванні наконт выбараў-дурыбараў, кандыдатаў і ўсяго, што адбываецца ў краіне. Каця, прабач загадзя - будзе без цэнзуры.
Я не буду галасаваць за Бабарыку. Я не ставіў за яго подпіс, каб ён вылучыўся ў кандыдаты. Не, тое што мне ягоныя мардасы не падабаюцца, не. Мне не падабаецца мець ва ўладзе "Лукашэнку №2" - папуліста, які ставіць акцэнт на агульных пытаннях і абмінае войстрыя праблемы. Пераход з "Абы не Кебіч" на "Абы не Лукашэнка" мне ні разу не падабаецца
Цяпер падрабязней:
надоечы Барарыкаў юрыст патлумачыў, што вяртанне да Канстытуцыі-1994 будзе менавіта ў той рэдакцыі, дзе хуй кладуць на беларускую мову, а калі і будзе вяртанне да яшчэ ранейшая рэдакцыі, то дэ-факта нічога не зменіцца. То-бок юрыст, знаўца законаў, афіцыйны прадстаўнік магчымага будучага прэзідэнта ясна і недвухсэнсоўна кажа - як цяпер не выконваюцца законы, у тым ліку Асноўны Закон краіны (=Канстытуцыя), то і пры прыходзе нас ва ўладу яны выконвацца не будуць. Ну, рабяты, дзякуй за шчырасць.
Зараз мне пачнуць распавядаць розныя людзі, што мова гэта не галоўнае, што яна можа пачакаць, галоўнае падняць эканоміку, бла-бла-бла...
Дарагія мае, я цікаўлюся палітыкай і ўдзельнічаю ў ёй лічым што з 1999 г., калі першы раз трапіў на апазіцыйнае шэсце ў Менску, адмыслова прыехаўшы з Барысава. Я столькі разоў рызыкаваў сваёй сракай дзеля магчымага светлага будучага краіны, што вы і ўявіць сабе не зможаце.
Я ў свой час тлумачыў індывідуальным прадпрымальнікам, што з імі будзе праз некалькі год, калі нічога не рабіць. Яны, на той час быўшы як сыр у масле, у адказ рагаталі і казалі "Ничего ты, Шурик, не понимаешь. Нужно делать деньги, крутиться и при любой власти всё будет классно у тебя". Я не быўшы індывідуальным прадпрымальнікам ішоў на акцыі бараніць будучыню, правы і патрэбы індывідуальных прадпрымальнікаў.
Я ў другі час тлумачыў рабочым заводаў, што неўзабаве заводы пойдуць па жаночым палавых органе. На гэта рабочыя мне казалі "Нихуя ты, Саня, не понимаешь. Иди на завод работай, поднимай экономику, как мы, и всё будет заебись." Я, ужо даўно не працуючы на заводзе (так, я па першай спецыяльнасці станочнік метаапрацоўкі шырокага профілю, 4 разрад, 3,5 гады працы), ішоў на акцыі бараніць будучыню і дабрабыт рабочых заводаў і фабрык Беларусі.
Карацей кажучы, я няраз выступаў за будучыню іншых груп беларускага грамадства, рызыкуючы сваім будучым. цяпер, калі паўстае пытанне выступаць за мае патрэбы (тое ж самае моўнае пытанне) - мне фактычна кажуць "Ай, Шурык, ідзі ты нахуй са сваімі патрэбамі, схадзі ў чарговы раз падстаў сваю сраку за нашы патрэбы! А мы, можа быць калі-небудзь, зоймемся тваімі... Но эта ніточна". Вы мне прапануеце ў чарговы раз рызыкнуць сваёй кар'ерай, здароўем і магчыма жыццём, каб у вас усё было, а ў мяне засталося ўсё як ёсць. Я вас правільна зразумеў?
Дык вось, дарагія мае "абычныя людзі", а ці не ахуелі вы конча? Вашы патрэбы важна, а мае - не? Ціпа эканамічныя пытанні важней, чым моўныя?! Я, бляць, з 16 год працую, большую частку гэтага перыяду на дзвюх працах. Карацей, я 20 год плачу падаткі, на якія мне павінны рэалізоўваць мае патрэбы, а вы мне кажаце "хуй табе, Сашачка, і ў будучыні!"? Для мяне моўнае пытанне яшчэ якое пытанне эканомікі - мне каб навучыць сваіх будучых дзяцей па-беларуску і выхоўваць па-беларуску, трэба будзе аплочваць гэта ўсё СА СВАЁЙ КІШЭНІ ДАДАТКОВА, прытым што ПАДАТКАМІ Я ЎЖО ЗАПЛАЦІЎ ЗА ГЭТА!
А вось хуй вам у адказ, даражэнькія! Ідзіце вы самі за Бабарыку галасуйце - для мяне пры ім нічога не зменіцца ў параўнанні з тым, што зараз пры Лукашэнку, а таму я не буду гандляваць сваёй піздой. І яшчэ - я не хачу быць адказным за тыя магчымыя наступствы, якія - калі здарыцца цуд і на выбарах выбяруць Бабарыку! - будуць у краіне пасля. Хай адказнасць за гэта нясуць тыя самыя "абычныя людзі", якія ў свой час выбралі Лукашэнку.
Далей:
я буду галасаваць за Цапкалу. Не скажу, што ён мне ва ўсім імпануе. І не таму, што я нібыта айтышнік (я ўжо як гадоў шэсць як перакладчык, калі хто забыўся 😊 ). Проста таму, што я не прымаю кандыдатаў, якія перад выбарамі выскокваюць як чорт з табакеркі і пра якіх раней і чуваць не было. З усіх магчымых кандыдатаў толькі два - АГЛ і Цапкала - якія нешта рабілі і неяк фігуравалі ў культурнай і палітычнай прасторы Беларусі. Таму я за Цапкалу.
Dixi.