Шостая серыя — «Рэдкія віды» — знятая паводле апавядання «Мяжа магчымага», нарэшце агучана па-беларуску і даступная для фундатараў.
Спонсары гэтай серыі: Aliaksandr Masliankou, Домарад Татьяна, Зьміцер Кузьняцоў, Kira Lappo, Larisa Gorbalenya, Дмитрий Калинин, Уладзімер Даронін, Sergey Shaminko, Уладзя Бурымская, Дмитрий Панасюк, Станіслаў Бараноўскі, Антон Игнатюк і Илья Тананко. Дзякуй ім вялікі!
P.S.
Калі вас, нашыя дарагія гледачы, бянтэжыць наяўнасць у гэтай серыі нізкі даволі грубых і непрыстойных словаў — уважліва прачытайце напісанае ніжэй:
У англійскай мове словы damn, shit i fuck адрозніваюцца паміж сабой узроўнем экспрэсіі, і беларускай звычайна перакладаюцца як чорт, трасца (халера) і... так, тым самым мацерным словам на «яб...»! Калі вы лічыце, што беларуская мова не ведае гэтага слова, а таксама іншых грубых мацерных словаў, то пачытайце запісы вядомых збіральнікаў і аўтараў — ад Федароўскага да Барадуліна (хоць бы зборнік «Беларускі эратычны фальклор»), пагартайце «Слоўнічак пазаслоўнікавых слоў» Янкі Золака (1983), наапаслед зазірніце ў «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» — там вы знойдзеце шмат цікавых для сябе адкрыццяў.
Да пытання ці варта ўжываць гэтыя словы: мы не цэнзары, мы перакладчыкі. У перакладзе мы спрабуем данесці да беларускага гледача сэнс, максімальна блізкі да арыгіналу. Гэта датычыцца і лаянкі.
Відэасэрвіс Netflix задаў свайму серыялу «Вядзьмар» абмежаванне для гледачоў «18+ гадоў», бо ў ім прысутнічаюць сцэны забойстваў, сэксуальнага характару і, у тым ліку, нецэнзурная лаянка. Гэта ваш і толькі ваш свядомы выбар — глядзець гэты серыял ці не, і няважна ў беларускім перакладзе ці ў арыгінальнай англійскай агучцы.
Дзякуем за ўвагу і разуменне.